DOI: https://doi.org/10.22263/2312-4156.2025.2.29
А.Ф. Радута1, А.Б. Астроўская2, Т.А. Барадзіна1, А.Г. Шляхтун1, А.А. Астроўскі1
Развіццё скурна-храстковых алатрансплантатаў на паверхні паўнаслойнага скурнага дэфекту ў пацукоў
1Рэспубліканскае навукова-даследчае ўнітарнае прадпрыемства «Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», г. Гродна, Рэспубліка Беларусь
2Установа адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт», г. Гродна, Рэспубліка Беларусь
Вестник ВГМУ. – 2025. – Том 24, №2. – С. 29-38.
Рэзюмэ.
Мэта даследавання – вывучэнне працэсаў, якія адбываюцца на рэцэптыўным ложы (РЛ) на працягу 600 дзён з скурна-храстковыми алатрансплантатамі, вырабленымі з вушных ракавін (ВР) лабараторных пацукоў.
Матэрыял і метады. Даследаванне праведзена на пацуках-самцах пароды Wistar, у якіх на ўчастку скуры ў міжлапаткавай вобласці ўнутры падшытай ахоўнай камеры стваралі паўнаслойны скурны дэфект (ПСД). У жывёл забіралі па адной ВР. Са скуры ўнутранай паверхні, якая ўтрымлівала храстковую тканку (ХТ), выразалі некалькі кавалкаў. Апошнія размяркоўвалі на паверхні ПСД іншых пацукоў. Праз 5-600 сутак жывёл забівалі. З рэцэптыўнага ложа (РЛ) выразалі тканкі разам з алатрансплантатамі. Для аналізу і апісання структур, прысутных на РЛ, выкарыстоўвалі гісталагічны і электронна-мікраскапічны метады.
Вынікі і заключэнне. Пасля алатрансплантацыі скурна-храстковых трансплантатаў назіралася першапачатковае прыжыўленне трансплантатаў ВР на РЛ з наступным адарваннем усіх іншых тканак трансплантата, акрамя ХТ. У сваёй асноўнай масе ХТ, якая не была пашкоджана ў час вырабу трансплантата, заставалася жыццяздольнай ў практычна інтактным выглядзе пад скурай і рубцовай тканкай рэцыпіента больш за 600 сутак. На ўчастках з пашкоджаным ніжнім шэрагам дыферэнцаваных клетак пласта хандрацытаў (ПХ) у інтэрвале 5–10 дзён пасля алатрансплантацыі зрэдку назіралася актывізацыя сінтэзу міжклеткавага матрыксу і адбывалася праліферацыя камбіяльных хандрацытаў. На краях алатрансплантаваных ПХ, а таксама тых участках апошніх, якія з-за кантракцыі былі змяты ці напластаваны адзін на адзін, праз 200 і больш сутак пасля алатрансплантацыі выяўляліся праявы атрафіі.
Ключавыя словы: пацукі, алатрансплантацыя, скурна-храстковыя трансплантаты, паўнаслойны скурны дэфект, вушная ракавіна, храстковая тканка.
Літаратура
1. A Contemporary Review of Trachea, Nose, and Ear Cartilage Bioengineering and Additive Manufacturing / M. Feng, K. H. Ahmed, N. Punjabi, J. C. Inman // Biomimetics (Basel). 2024. Vol. 9, № 6. P. 327. DOI: 10.3390/biomimetics9060327
2. Development of three-dimensional printed biocompatible materials for cartilage replacement / Sh. Hashemi, A. M. Amani, M. Abbasi [et al.] // Cartilage Tissue and Knee Joint Biomechanics. Fundamentals, Characterization and Modelling. Elsevier, 2024. Ch. 26. P. 425–452. DOI: 10.1016/B978-0-323-90597-8.00015-3
3. Facial Cartilaginous Reconstruction-A Historical Perspective, State-of-the-Art, and Future Directions / Z. M. Jessop, A. Hague, T. D. Dobbs [et al.] // Frontiers in surgery. 2021 Aug. Vol. 8. Art. 680186. DOI: 10.3389/fsurg.2021.680186
4. The application and progress of stem cells in auricular cartilage regeneration: a systematic review / Y. Liu, W. Wu, C. Seunggi [et al.] // Frontiers in cell and developmental biology. 2023. Vol. 11. Art. 1204050. DOI: 10.3389/fcell.2023.1204050
5. Optimizing the Use of Autografts, Allografts, and Alloplastic Materials in Rhinoplasty / K. Chen, B. D. Schultz, D. Mattos, R. G. Reish // Plastic and reconstructive surgery. 2022 Sep. Vol. 150, № 3. P. 675e–683e. DOI:10.1097/PRS.0000000000009372
6. Ears and nose. Anatomy of the pediatric ear // The Youth Athlete: A Practitioner’ s Guide to Providing Comprehensive Sports Medicine Care / ed.: B. J. Krabak, M. A. Brooks. Academic Press, 2023. Ch. 12. P. 109–124.
7. Радута, Е. Ф. Развитие кожно-хрящевых аутотрансплантатов на поверхности полнослойного кожного дефекта у крыс / Е. Ф. Радута // Вестник ВГМУ. 2024. Т. 23, № 3. С. 28–36. DOI: 10.22263/2312-4156.2024.3.28
8. Руководство по содержанию и уходу за лабораторными животными. Правила содержания и ухода за лабораторными грызунами и кроликами : ГОСТ 33216-2014. Москва : Стандартинформ, 2019. 17 с.
9. Надлежащая лабораторная практика : ТКП 125-2008 (02040). Изд. офиц. Минск : М-во здравоохранения Респ. Беларусь, 2008. 39 с.
10. Эксперыментальная мадэль для ацэнкі гатоўнасці ранавай паверхні да прыняцця скурных трансплантатаў / А. А. Бакуновіч, Ю. У. Ярашэнка , А. Ф. Радута [і інш.] // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия медицинских наук. 2021. Т. 18, № 3. С. 340–350. DOI: 10.29235/1814-6023-2021-18-3-340-350
11. Асаблівасці прыжыўлення і адрынання вушных алатрансплантатаў у лабараторных пацукоў / А. А. Астроўскі, А. Ф. Радута, А. А. Бакуновіч [і інш.] // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия медицинских наук. 2021. Т. 18, № 4. С. 422–432. DOI: .29235/1814-6023-2021-18-4-422-432
12. Reynolds, E. S. The use of lead citrate at high ph as an electron-opaque stain in electron microscopy / E. S. Reynolds // The Journal of cell biology. 1963 Apr. Vol. 17, № 1. С. 208–212. DOI: 10.1083/jcb.17.1.208
13. Reinhardt, J. W. Fibrocytes: A Critical Review and Practical Guide / J. W. Reinhardt, Ch. K. Breuer // Frontiers in immunology. 2021 Dec. Vol. 12. Art. 784401. DOI: 10.3389/fimmu.2021.784401
Поступила 17.09.2024 г.
Принята в печать 14.04.2025 г.
Звесткі аб аўтарах:
Радута Алена Францаўна – вучоны сакратар, Рэспубліканскае навукова-даследчае унітарнае прадпрыемства «Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», https://orcid.org/0000-0001-8020-1838, e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.;
А.Б. Астроўская – к.м.н., дацэнт кафедры мікрабіялогіі, вірусалогіі і імуналогіі ім. С.І. Гельберга, УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт», https://orcid.org/0000-0003-3513-2014
Т.А. Барадзіна – навуковы супрацоўнік, Рэспубліканскае навукова-даследчае унітарнае прадпрыемства «Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», https://orcid.org/0009-0004-9607-7471
А.Г. Шляхтун – загадчык галіновай лабараторыі, Рэспубліканскае навукова-даследчае унітарнае прадпрыемства «Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», https://orcid.org/0000-0002-7618-9589
А.А. Астроўскі – д.м.н., прафесар, вядучы навуковы супрацоўнік, Рэспубліканскае навукова-даследчае унітарнае прадпрыемства «Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», https://orcid.org/0000-0001-8647-3922